08.02.2025

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VI ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год – 2024/ – 05. 05. 2024

З літургічнага календара:

06 мая (панядзелак) – свята св. св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

07 мая (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых. 

08 мая (серада) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

06, 07 і 08 мая – Дні малітваў перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб спрыяльнае надвор’е і добры ўраджай, каб на зямлі не было голада. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца падчас маёвага набажэнства.

09 мая (чацвер) урачыстасць Унебаўшэсця. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і а 19.00 гадз. Гэта свята абавязковае, таму кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і ў хаце ўстрымацца ад неабавязковай працы.

дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

10 мая (пятніца) – Iдзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

12 мая (нядзеля) – ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на новыя хоронгві.

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

Пакінуць адказ