22.05.2024

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

V Велікодную Нядзелю /В/

28.04.2024г.

  • 29 красавіка (пн)свята Кацярыны Сіенскай, панны              і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • 1 мая (ср) – Успамін св. Юзафа Рамесніка, апякуна працаўнікоў. Адпустовая Св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі ў м-не Паўднёвым распачнецца а 11.00. Кс. пробашч сардэчна запрашае.
  • У першы дзень мая распачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама і ў сваіх сем’ях. Але, перш за ўсё запрашаем маліцца Літанію да МБ перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у касцёле. Малітва да МБ Нястомнай Дапамогі ў першую сераду месяца разам з Літаніяй Ларэтанскай распачнецца Св. Імшой а 18.00. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца адразу пасля набажэнства г.зн. у 18.30. Таму, у сераду, запіскі з просьбамі і падзякамі да МБ просім прыносіць у сакрыстыю перад набажэнствам маёвым г.зн. да 18-й гадзіны.
  • 2 мая (чц) – Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама першы чацвер месяца. Будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
  • 3 мая (пт) У Гродзенскай дыяцэзіі ўспамін НПМ Каралевы Польшчы. У гэты дзень свае імяніны адзначае пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах. Гэта таксама першая пятніца месяца.Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18.00.
  • 4 мая (сб) Успамін св. Фларыяна, мучаніка, апякуна пажарных. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень пажарных. Гэта таксама першая субота месяца.Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18.00.
  • 5 маяПершая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божую апеку над святарамі і манаскімі асобамі нашай дыяцэзіі і аб іх супрацоўніцтва са свецкімі вернікамі.

У наступную нядзелю 5 мая ў Гродзенскай Дыяцэзіі будзе адзначацца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Тракелях з удзелам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Кусташ санктуарыя запрашае каб памаліцца аб Божым бл. і святасці для ўсіх жывых матуль, а для памерлых аб вечным жыцці ў небе, а таксама падзякаваць Богу за дар мацярынства і  за адзінства ў нашых сем’ях.
Праграма наступная:

11.30 – Адарацыя Найсв. Сакрамэнту.

13.00 – Св. Імша, якую узначаліць пастыр нашай дыяцэзіі          б-п Аляксандр К.

14.30 – Перапынак. Час на каву.

15.00 – Крыжовы шлях і пастырскае благаслаўленне.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
  • Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы  ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ