17.03.2025

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2024/ – 28.04.2024

З літургічнага календара:

29красавіка (панядзелак) – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла.

30 красавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

01 мая (серада) – першы дзень маёвага набажэнства.

02 мая (чацвер) – успамін св. Атаназія w. Atanazego), біскупа і доктара Касцёла.

першы чацвер месяца. Падчас маёвага набажэнства адбудзецца набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

03 мая (пятніца) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Таксама Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся аб духоўныя і фізічная сілы для яго ў кіраванні Гродзенскім Касцёлам.

– першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

04 мая (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

05 мая (нядзеля) – I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

Іншыя аб’явы:

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на новыя хоронгві.

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

Пакінуць адказ