Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІV Велікодную Нядзелю /В/
21.04.2024 г.
- Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Распачаўся Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.
- 23 красавіка (ат) – Успамін св. Юрыя, мучаніка. Імя Юрый з’яляецца фанетычным варыянтам грэчаскага імені Геóргій. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца за наступніка св. Пятра – Папу Францішка, які ў гэты дзень будзе адзначаць свае імяны. Падчас хросту ён атрымаў іспанскае імя: Хóрхэ, якое ў нас мáе свой адпаведнік: Георгій (ці Юрый).
- 24 красавіка (ср) – успамін св. Вóйцеха (Адальбéрта),
біскупа і мучаніка.
- 25 красавіка (чц) – свята св. Марка, Евангеліста.
- 26 красавіка (пт) – 38-я гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі, які адбыўся ў 1986 г. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай небяспекі і атамнай вайны.
- 27 красавіка (сб) – У нашым касцёлеа 12.00 гадз.распачнецца св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў з нашай парафіі ўдзеліць пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
