22.05.2024

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2024/ – 21.04.2024

З літургічнага календара:

23 красавіка (аўторак) – успамін св. Юрыя, мучаніка.

Таксама 23 красавіка Папа Францішак адзначае дзень імянінаў. Таму ў гэты дзень молімся за Папу Рымскага аб патрэбныя для яго ласкі ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

24 красавіка (серада) – успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка.

25 красавіка (чацвер) –  свята св. Марка, евангеліста.

Таксама ў 25 дзень месяца адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў. Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

У гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

26 красавіка (пятніца) – чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

Іншыя аб’явы:

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на новыя хоронгві.

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты

Слова жыцця.

Пакінуць адказ