06.03.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІ Велікодную Нядзелю /В/

07.04.2024 г.

  • Сёння – Нядзеля Божай Міласэрнасці і Першая нядзеля месяца, а таксамазаканчэннеВелікоднай актавы. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц красавік: Будзе малітва аб узрастанні духоўнага адзінства паміж нашым Біскупам і святарамі дыяцэзіі, а таксама між святарамі і вернікамі нашай дыяцэзіі.

Адпустовая Св. Імша ў парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 13.00 гадзіне. Ксёндз пробашч сардэчна запрашае.     

  • 8 красавіка (пн)Урачыстасць Звеставання Пана і Дзень святасці жыцця. У нашай парафіі распачнём малітоўную акцыю Духоўнае ўсынаўленне (паводле асабістага жадання). Гэта малітоўная дапамога ў справе абароны ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Бог. Кожны дзень трэба будзе маліцца наступным чынам: адна таямніца ружанца (дзесятак), добрыя учынкі, і спецыяльная штодзённая малітва (яна ёсць на спецыяльнай картцы, якую можна будзе ўзяць 8 красавіка пасля св. Імшы са століка з газетамі). Правую частку карткі трэба абавязкова запоўніць дома і прынесці святару ў сакрыстыю. Так робім кожны год. Гэта патрэбна для запісу ў Кнізе Духоўнага ўсынаўлення нашай парафіі. У гэты дзень св. Імшы будуць а 9.00 і ў 18.30.
  • 13 красавіка (сб)33-я гадавіна прэканізáцыі (г.зн. зацвярджэнне і абвяшчэнне намінацыі) Б-па Аляксандра Кашкевіча і заснаванне ў 1991г. Гродзенскай дыяцэзіі св. Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Таму, у гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за Пастыра нашай дыяцэзіі.  
  • 14 красавіка – у наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
  • Ёсць велікодны нумар газеты “Слова Жыцця” і новы нумар часопіса Ave Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Зварот Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча: https://grodnensis.by/nawiny/12379-slova-biskupa-alyaksandra-kashkevicha-da-svyataro-kansekravanykh-asoba-i-vernika-grodzenskaj-dyyatsezii.html…
  • Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. На плённае перажыванне Нядзелі Божай Міласэрнасці, няхай ўсіх нас благаславіць Усемагутны і Міласэрны Бог.

Пакінуць адказ