ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 07.04.2024
Сёння пасля Св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц красавік:малітва аб супакоі ва ўсім свеце.
З літургічнага календара:
08 красавіка (панядзелак) – ўрачыстасць Звеставанне Пана.
Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.
Гэтае свята паводле Касцёльнага права лічыцца не абавязковым, але да ўдзелу ў св. Імшах – запрашаем!
Сёння ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца, як Дзень Святасці Жыцця, аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. У нашым касцёле да дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці можна будзе далучыцца пасля св. Імшаў.
09 красавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
13 красавіка (субота) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачынаецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
Таксама ў гэты дзень прыпадае 33 гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бпа Аляксандра Кашкевіча і 33-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашага Ардынарыя і ўвесь Божы Народ дыяцэзіі.
14 красавіка (нядзеля) – у наступную нядзелю, пасля кожнай Св. Імшы, пры выхадзе з касцёла можна будзе скласці свае ахвяры на патрэбы ўтрымання Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
Таксама ў гэты дзень ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на новыя хоронгві.
- У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты
Слова жыцця.
