Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /В/
31.03.2024
- Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха Хрыстовая) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць уключна да 7 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Сёння яшчэ будзе св. Імша ў 11.30 для ўсіх вернікаў.Сёння трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
- 1 красавіка – Велікодны панядзелак.Св. Імшы ў нашым касцёле будуць раніцай а 9.00 і вечарам у 18.30.
- Трывае велікодная актава, таму ў пятніцу 5 красавіка няма абавязку ўстрымання ад мясных страў.
- 3 красавіка – Першая серада месяца. Набажэнства і складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18.30.
- 4 красавіка – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
- 5 красавіка – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 6 красавіка – Першая субота месяца.Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Гэта будзе апошні дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
- 7 красавіка – Першая нядзеля месяца – Урачыстасць Божай Міласэрнасці і заканчэнне велікоднай актавы (т.зв. Праваднáя нядзеля). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц красавік: Будзе малітва аб узрастанні духоўнага адзінства паміж нашым Біскупам і святарамі дыяцэзіі, а таксама між святарамі і вернікамі нашай дыяцэзіі.
- Адпустовая Св. Імша ў парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны распачнецца а 13.00 гадзіне.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Ёсць новы, велікодны нумар газеты “Слова Жыцця” і апошні нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу. Вялікі дзякуй Парафіяльнай Радзе, што ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі заўсёды ў дыяцэзіяльнай газеце віншуюць сваіх піяраў са святамі і імянінамі. Вельмі прыемна ўсведамляць тое, што хтосьці памятае пра цябе і моліцца. Вялікі Вам дзякуй!
- Таксама дзякуем за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- Віншаванні Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча: https://grodnensis.by/nawiny/12365-vinshavanni-biskupa-grodzenskaga-alyaksandra-kashkevicha-na-rachystasts-uvaskrasennya-pana-2024.html
- Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Таксама і ад нашай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя пажаданні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстáння Пана.
Няхай Пасхальная Праўда дапамагае кожнаму з нас знайсці адказы на актуальныя выклікі ў нашым штодзённым жыцці. Пасхальная радасць і яе навізнá, няхай асвятляе і напаўняе ўсе нашы сем’і, месцы працы, вучобы і ўсю нашу Краіну! Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Жадаем усім Вам радасных і спакойных пасхальных святаў! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос -Аллелюя!
