09.09.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НАТЫДЗЕНЬ МУКІ ПАНА

/Год В – 2024/ – 24.03.2024

Сёння ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Тыдзень Мукі Пана. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербаў.

З літургічнага календара:

26 сакавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

28 сакавіка Вялікі чацвер, распачацце Святога Пасхальнага Трыдыума – св. Імша толькі вечарам а 19.00 гадз. У гэты дзень асаблівым чынам  молімся за ўсіх святароў і за новыя пакліканні да святарскай службы. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў Цямніцы да 22.00 гадз.

29 сакавіка Вялікая пятніца – абавязуе сціслы пост (адзін раз можна паесці да сыта і два разы лёгка). Адарацыя Пана Езуса ў Цямніцы ад 9.00 гадз. раніцы. У гэты дзень няма св. Імшы. Замест св. Імшы, вечарам а 18.00 гадз., цэлебруецца Набажэнства Мукі Пана. Пасля набажэнства першы дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці і Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў грабніцы да 22.00 гадз.

Споведзь толькі ўвечары ад 17.15.

30 сакавіка Вялікая субота – Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў грабніцы ад 9.00 гадз. раніцы. Св. Імша Вігіліі Пасхальнай увечары а 19.00 гадз. На гэтую св. Імшу прыходзім са свечкамі. У Вялікую суботу пост ад мясных страваў. Асвячэнне ежы на велікодны стол ад 9.00 гадз. да 18.00 кожныя поў гадзіны. Адарацыя Пана Езуса ўвечары да 23.00 гадз.

Асвячэнне ежы на велікодны стол у капліцы ў Барташах будзе а 13.30 гадз., у Руткевічах а 13.00

31 сакавіка Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Рэзурэкцыя а 7.00 гадз. і наступная св. Імша толькі а 14.00 гадз. На Вялікдзень пачатак Велікоднай Актавы.

Іншыя аб’явы:

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ