Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
V Нядзелю Вялікага посту /В/
17.03.2024г.
- Сёння распачалася 5-я Нядзеля Вялікага посту.
- Заўтра 18 сакавіка (пн) – апошні дзень навэнны да св. Юзафа.
- 19 сакавіка (ат) – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НМП. Гэта — абавязковая ўрачыстасць. Кожны вернік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св.Імшы. Гэта таксама дзень імянінаўксяндза арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска- Магілёўскага. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх імяніннікаў, хто носіць імя Юзаф ці Юзэфа.
- 23 сакавіка (сб) – Свой Дзень Нараджэння будзе адзначаць брат Павел Пастушын SP. Падчас св. Імшы а 9.00 будзем маліцца ў яго інтэнцыі да Бога і даручаць Багародзіцы выпрошваючы патрэбныя Божыя ласкі, здароўе і духоўныя сілы трываць на шляху манаскага паклікання ў Ордэне Піяраў.
- Велікапосныя набажэнствы ў нашым касцёле:
Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:
а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
у 17.00 (для школьнікаў)
а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.
За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.
- Заўтра распачнуцца Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі, якія будуць трываць з 18-га па 20-га сакавіка (пн-ат-ср), якія правядзе кс. Міхал Бубен, пробашч парафіі св. Пятра і Паўла ў Шклове. Дзень споведзі ў нашай парафіі адбудзецца ў апошні дзень рэкалекцый – 20 сакавіка (ср).
Святыя Імшы з навукай падчас рэкалекцый:
9.00 – Св. Імша з агульнай навукай
11.00 – Св. Імша з навукай для школьнікаў (для ІІ змены ў школе)
16.30– Св. Імша з навукай для школьнікаў (для І змены ў школе)
18.30– Св. Імша з агульнай навукай
19.30 (пасля Св. Імшы):
– Навука для жанчын (18.03 – пн)
– Навука для мужчын (19.03 – ат)
- Навука для моладзі (20.03 – ср) ад 8 кл. да працуючай моладзі (уключна)
- На гэтым тыдні ўсіх школьнікаў (замест урокаў рэлігіі) запрашаем прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях і выслухаць спецыяльныя, рэкалекцыйныя навукі.
Дзень споведзі: 20 сакавіка (ср). Святары будуць спавядаць з 8.30 да завяршэння св. Імшы. У другой палове дня, споведзь распачнецца з 16.00.З 17.20 да 18.00 будзе перапынак для святароў. Пасля перапынку споведзь працягнецца з 18.00 і ўжо да апошняга жадаючага. Другі і трэці касцёльныя наказы, нагадваюць нам, каб прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння і ў Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію. Велікодны перыяд доўжыцца 50 дзён да Урачыстасці Спаслання Духа Святога (да Сёмухі). У бягучым годзе да 19 мая (уключна).
Таму, заахвочваем запланаваць свой час такім чынам, каб прыступіць да сакрамэнту споведзі. Спавядаць будуць святары з Лідскага дэканату.
- У наступную нядзелю 24 сакавіка Пальмóвая (або вербная) нядзеля. У гэты дзеньраспачнецца Вялікі тыдзень. Падчас св. Імшы а 11.30 для дзяцей адбудзецца конкурс“Найпрыгажэйшая вярба” зробленая ўласнымі рукамі. Пераможцаў чакаюць падарункі!
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў.
- Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую можна да наступнай нядзелі (уключна) складаць ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” i новы нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі, раскладам Велікапосных рэкалекцый і Дня споведзі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў у канцы касцёла і ў інтэрнэце.
- Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня.
