03.12.2024

12 Сакавіка 2024

lida ministranty 11

10 сакавіка, у IV Нядзелю Вялікага посту, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) пяць чалавек былі прыняты ў шэрагі літургічнай службы алтара.

Абрад быў здзейснены на нядзельнай святой Імшы.

Новыя міністранты – Уладзімір Каральчук, Аляксандр Цэслік, Кірыл Сурба, Арцём Галавач, Уладзіслаў Іваноў – з пачатку бягучага навучальнага года вучыліся выконваць сваё будучае ганаровае служэнне прыгожа, старанна і з разуменнем. Cвае веды яны пацвердзілі на іспыце, які правёў іх апякун бр. Павел Пастушын SP.

lida ministranty 4

Перад Богам, пробашчам парафіі а. Аляксандрам Махначом SP і парафіяльнай супольнасцю хлопчыкі далі абяцанні пабожна, старанна і радасна служыць ля алтара. Затым згодна з абрадам пробашч прамовіў малітву благаслаўлення кандыдатаў у міністранты, адбылося благаслаўленне і ўскладанне комжаў, пасля чаго новыя міністранты не толькі сталі дапушчаны ў прэзбітэрый святыні, але і атрымалі магчымасць выконваць абавязкі свайго служэння на Божую хвалу.

Парафіяльная супольнасць дзякуе Пану Богу за дар міністранцкага паклікання гэтых хлопчыкаў і моліцца аб далейшым павелічэнні шэрагаў сваёй літургічнай службы алтара.

lida_ministranty_1
lida_ministranty_10
lida_ministranty_11
lida_ministranty_2
lida_ministranty_3
lida_ministranty_4
lida_ministranty_5
lida_ministranty_6
lida_ministranty_7

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Маргарыта Снапко

Пакінуць адказ