Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІV–ю Нядзелю Вялікага посту /В/
10.03.2024 г.
- Сёння 10 сакавіка – ІV-я Нядзеля Вялікага посту – Laetare, мáе радасны характар. Гэтая нядзеля была апошнім днём радасці перад часам пакаяння. Ад XVI ст. у Рыме ў базыліцы св. Крыжа, Папа Рымскі асвячаў залатую ружу і ўручаў яе асобе заслужанай для Касцёла, а сабраныя вернікі дарылі адзін аднаму звычайныя ружы – сімвал прыгажосці, болю і цярпення. Менавіта таму, у гэты дзень у літургіі ўжываецца арнат ружовага колеру.
- Сёння распачынаем навэнну да св. Юзафа. Кожны дзень на працягу 9-ці дзён напрыканцы св. Імшы будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа.
- 13 сакавіка (ср) – Адзінáццатая гадавіна абрання Папы Францішка на пасаду св. Пятра. У гэты дзень будзем маліцца за пантыфіка, каб Бог захаваў яго ў здароўі на наступныя гады апостальскага служэння.
- Вялікая просьба, каб да 16 сакавіка (уключна) у сакрыстыі запісваць хворых парафіян, якія самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але перад святамі жадаюць прыняць святыя сакрамэнты.
- Сёння падчас св. Імшы а 11.30 у Літургічную Службу Алтаранашай парафіі будуць прыняты пяць новых міністрантаў.
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:
у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17.00 (для школьнікаў)
у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.
- Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 18-га па 20-га сакавіка (пн-ат-ср), якія правядзе кс. Міхал Бубен, пробашч у парафіі св. Пятра і Паўла ў Шклове. Дарэчы, кс. Міхал паходзіць з Ліды. Дзень споведзі ў нашай парафіі адбудзецца ў апошні дзень рэкалекцый – 20 сакавіка (ср).
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Складаць свае ахвяраванні на рамонт цаглянай часткі касцёльнага муру, можна ў сакрыстыі перад або пасля св. Імшы.
- Перад алтаром знаходзіцца скарбонка, у якую заахвочваем складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага перажывання часу Вялікага посту.
