09.09.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІVНЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2024/ – 10.03.2024

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 20 па 22 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 20 сакавіка (гэта серада). 22 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада.

З літургічнага календара:

12 сакавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

13 сакавіка (серада) – у нашай парафіі, Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

Таксама ў гэты дзень адзначаем 11 гадавіну выбара Святога Айца Францішка на пасад св. Пятра. Молімся аб духоўныя і фізічныя сілы для яго ў кіраванні паўсюдным Касцёлам.

Іншыя аб’явы:

  • Ад 05 сакавіка ездзім да хворых, каб перад святамі

ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

Сёння апошні дзень, калі запісываем хворых па горадзе…

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

  • 12 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 13 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 14 сакавіка, чацвер, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

Пакінуць адказ