09.09.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯАБ’ЯВЫ

НАІІІНЯДЗЕЛЮВЯЛІКАГАПОСТУ

/ГодВ2024/03.03.2024Шчучын

Перад алтаром СвятогоКрыжазнаходзіцца скарбонка, да якой можна злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім Посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 20 па 22 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 20 сакавіка (гэта серада).

Злітургічнагакалендара:

Сёння – 3 сакавіка першая нядзеля месяца (адарацыйная).

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту.

Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік:

МАЛІТВА АБ ЦВЯРОЗАСЦЬ У НАШЫМ ГРАМАДСТВЕ.

Сёння, таксама, усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “CARITAS”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

4 сакавіка (панядзелак)  свята св. Казіміра, апекуна Гродзенскай Дыяцэзіі.

5 сакавіка (аўторак) а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

7 сакавіка (чацвер)  першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 19.00 гадзіне і набажэнства пасля яе будзем маліцца аб новыя святарскія і манаскія пакліканні.

8 сакавіка (пятніца)  успамін св. Фаўстына Мігэза, святара, піяра.

У гэты дзень молімся праз пасрэдніцтва Маці Божай за дзяўчат і жанчын.

10 сакавіка (нядзеля) – IV Нядзеля Вяліка Посту (Laetare).

Ад 05 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

Парадакадведвання хворых па вёскахнаступны:

  • 05 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
  • 06 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
  • 07 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Шчучын (Навасёлкі).
  • 08 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
  • 09 сакавіка,субота, у 11.00 Шчучын (Рэзы).

Сёння апошні дзень, калі запісваем хворых па вёсках..

Парадакадведвання хворых у горадзенаступны:

  • 12 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 13 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода;
  • 14 сакавіка, чацвер,вуліцыПаўднёва-Заходняя, Будаўнікоў,Рудога, Заходняя і “Поле цудаў.

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 10 сакавіка.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

Зіншыхаб’яваў:

  • У наступную нядзелю 10 сакавіка пасля Святой Імшы а 16 гадз. абудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў
  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ