Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІІ-ю Нядзелю Вялікага посту /В/
03.03.2024 г
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.
- Сёння пасля вячэрняй св. Імшы прыкладна а 19.00 у касцёле адбудзецца сход бацькоў тых дзяцей, якія ў маі прыступяць да Першай Св. Камуніі. Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!
- Перажываем Вялікі пост. Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:
у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17.00 (для школьнікаў)
у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
- Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.
За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або за аднаго памерлага.
- Вялікая просьба, каб з сённяшняга дня і да 16 сакавіка (уключна) у сакрыстыі запісваць хворых парафіян, якія жадаюць перад святам паспавядацца, прыняць Св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.
- 4 сакавіка (пн) – Свята св. Казіміра, каралевіча.
- 6 сакавіка (ср) – Першая серада месяца. Складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.
- 7 сакавіка (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем асабліва маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
- 8 сакавіка (пт) – Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень падчас св. Імшаў асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяўчын і жанчын. 4-ты касцёльны наказ гучыць наступным чынам: “Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах”. Жаночы дзень – адно з дзяржаўных свят, якое глыбока ўкаранілася ў культуры нашага народу і вельмі часта яно адзначаецца ў Вялікі пост. У гэты дзень вернікі маюць асаблівую прычыну маліцца праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, апякункі ўсіх дзяўчын і жанчын. Безумоўна, не парушым дух Вялікага посту, павіншаваўшы дарагіх жанчын і з’еўшы кавалак смачнага торта. Але, удзел ці арганізацыя ў гэты дзень шумнай забавы, звязанай са злоўжываннем алкаголю і вечарынамі (г.зн. з гучнай музыкай і танцамі), несумненна, будзе парушэннем 4-га касцёльнага наказу. Таму, віншуйма дзяўчын і жанчын, але памятайма пра характар Вялікага посту і пра тое, што гэта – пятніца.
- У наступную нядзелю 10 сакавіка падчас св. Імшы а 11.30 група кандыдатаў будзе прынята ў міністранты нашай парафіі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў.
- Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. На плённае перажыванне 3-га тыдня Вялікага посту, няхай ўсіх нас благаславіць Усемагутны Бог.
