14.11.2025

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІ-ю Нядзелю Вялікага посту /В/

25.02.2024 г.

  • Трывае перыяд Вялікага посту.

Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 (для школьнікаў)

і а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • 1 сакавіка Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 2 сакавікаПершая субота месяца.Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Пасля завяршэння набажэнства, распачнецца Крыжовы шлях для моладзі. Хто пачуваецца маладым, запрашаем на гэтае набажэнства.
  • 3 сакавіка Першая надзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік: Будзе малітва аб навяртанні і плённым перажыванні Вялікага посту ў сем’ях нашай парафіі. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.

  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў.
  • Ёсць апошні нумар часопіса Ave Maria і велікапосны нумар дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна таксама азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім плённага перажывання перыяду Вялікага посту.

Пакінуць адказ