14.11.2025

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IIНЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2024/ – 25.02.2024

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім Посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 20 па 22 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 20 сакавіка (гэта серада).

З літургічнага календара:

27 лютага (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

01сакавіка (пятніца) –першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

02сакавіка (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў

набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

03 сакавіка (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік:малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.

Іншыя аб’явы:

  • Ад 05 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі

ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:

  • 05 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
  • 06 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
  • 07 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Шчучын (Навасёлкі).
  • 08 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
  • 09 сакавіка, субота, у 11.00 Шчучын (Рэзы).

Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да наступнай нядзелі (03 сакавіка) запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

  • 12 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 13 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 14 сакавіка, чацвер, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 10 сакавіка.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

Пакінуць адказ