14.11.2025

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IНЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2024/ – 18.02.2024

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім Посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 20 па 22 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 20 сакавіка (гэта серада). 22 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Дзмітрый Кернога – з Лунінца (парафія Святога Юзафа – Пінская дыяцэзія).

З літургічнага календара:

20 лютага (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

22 лютага (чацвер) – свята Катэдры св. Пятра Апостала. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за Папу Рымскага Францішка і за Паўсюдны Касцёл.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

Пакінуць адказ