14.11.2025

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

VІ Звычайную Нядзелю /В/

11.02.2024

  • Сёння 11 лютага (нд)Сусветны дзень хворых. Асаблівым чынам молімся за ўсіх хворых і церпячых. Падчас святых Імшаў ўдзяляецца сакрамэнт намашчэння хворых. Заахвочваем да ўдзелу людзей хворых і ў старэйшым узросце.
  • 13 лютага (ат) – Апошні дзень запустаў, карнавальнага тыдня. На нашай зямлі гэты дзень называлі «блінным днём» і смажылі бліны. Гэта апошні дзень, калі ладзіліся гучныя і вясёлыя забавы.
  • 14 лютага (ср) Папяльцовая серада і распачацце Вялікага посту. Св. Імшы з абрадам пасыпання галоваў попелам а 9.00 і ў 18.30.

Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння, а таксама часам для асабістых пастановаў і духоўнай падрыхтоўкі да Пасхі.

Пакаянне  выражаецца  ў  шматлікіх  формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну. Згодна з адным з касцёльных наказаў, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах. Нагадваем, што ўстрыманне ад мясных страваў абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ва ўсе пятніцы на працягу ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць ці актава. Абавязак устрымання ад мясных страў не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страў.

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мясных страваў, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз з’есці дасыта і спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Колькасны пост абавязковы для вернікаў з 18-ці да 60-ці гадоў, а якасны пост — з 14-ці гадовага ўзросту да канца жыцця.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці ўчыніць гэта па аб’ектыўных прычынах (напр. супольнае харчаванне ў школе, у шпіталі, падчас службы ў войску і г.д.). Вернікі могуць таксама дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя формы пакаяння. Памятайма, што ў бягучым годзе 23-га лютага і 8-га сакавіка прыпадаюць у пятніцу.

Вялікі пост закончыцца св. Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер, пасля будзе Пасхальны Трыдуум. Вялікдзень у гэтым годзе будзем святкаваць 31 сакавіка.

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa)у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для школьнікаў

і ў 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.
  • 17 лютага (сб) – з нагоды распачацця Вялікага посту пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі і тых, хто лічыць сябе маладым. Распачацце адарацыі прыкладна ў 19:05. Запрашаем!
  • У наступную нядзелю 18 лютага, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыісв. Імшаў.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info.
  • Дзякуем за Вашу прысутнасць, супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам аддзячыць. Жадаем Вам плённага распачацця Вялікага посту!

Пакінуць адказ