ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА VІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 11.02.2024
З літургічнага календара:
12 лютага (панядзелак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
13 лютага (аўторак) – у нашай парафіі – Дзень Фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
14 лютага Папяльцовая серада – пачатак Вялікага посту. Св. Імшы з пасыпаннем галоў попелам а 10.00 і 19.00 гадз.
У Папяльцовую сераду абавязуе сціслы пост, г.зн. на працягу дня, можна паесці адзін раз да сыта (разумеецца, што без мяснога) і два разы крыху.
Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.
У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15
На Песні жальбы (Гожке жале) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30
Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 20 па 22 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 20 сакавіка (гэта серада). 22 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Дзмітрый Кернога – з Лунінца (парафія Святога Юзафа – Пінская дыяцэзія).
18 лютага (нядзеля) – першая нядзеля Вялікага посту. Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
Ад 18 лютага (нядзеля) перад алтаром Святого Крыжа будзе знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.