Харызмай ордэна мы называем тое, што чыніць яго менавіта такім, а не іншым ордэнам. Такім чынам мы з’яўляемся ордэнам
Поўная назва ордэна гучыць: Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў.
Духоўных — бо мы пераважна (хоць і не выключна) з’яўляемся святарамі і, як святары-законнікі, павінны быць выхавальнікамі.
Рэгулярных — бо наш стыль жыцця Евангеллем апісаны ў Канстытуцыях і Статутах Ордэна (ад лац. regula – норма, правіла).
Убогіх — бо мы пасланыя да ўбогіх і праз убогае жыццё вучымся пакорнасці і іншым добрым якасцям, неабходным для таго, каб быць добрым хрысціянскім выхавальнікам.
Маці Божай — бо з самага пачатку мы ўшаноўваем у ордэне Марыю як Апякунку і прыклад выхавальніцы.
Пабожных Школаў — бо ў школе Каласанса вучні павінны навучыцца пабожнасці, г. зн. спаўняць свае абавязкі адносна Бога, бацькоў і Радзімы.
Наш ордэн мае дзейсны характар, г. зн. яго галоўнай мэтай з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі. Аднак, каб быць здольнымі вучыць іншых Праўдзе, мы павінны найперш пазнаць яе праз кантэмпляцыю. Таму св. Юзаф Каласанс запланаваў піярскі стыль жыцця як змешаны: кантэмпляцыйна-апостальскі.
Кожны ордэн прагне наследаваць Езуса, і асабліва — нейкую выбраную якасць Збаўцы. Мы ўглядаемся ў постаць Хрыста, які туліць да сябе і благаслаўляе дзяцей (Евангелле паводле св. Марка 10, 13-16). Праз усё, што робім, стараймася прывесці іх да Пана.
душпастырства пакліканняў, навіцыят, пасля складання законных шлюбаў абяцаем Богу: чысціню, убоства і паслухмянасць, і паводле гэтай жа паслухмянасці — асаблівы клопат пра выхаванне дзяцей і моладзі. Жыццё у супольнасці.
У склад піярскай супольнасці, якая павінна быць супольнасцю выхаваўчай, уваходзяць, акрамя законнікаў, свецкія супрацоўнікі, дзеці і моладзь, з якімі мы працуем альбо працавалі, а таксама іх бацькі. Прысвячаем сябе евангелізацыі дзяцей і моладзі
• як супрацоўнікі Праўды, мы імкнёмся выхоўваць людзей,
• якія любяць праўду і нястомна яе шукаюць,
• якія з’яўляюцца шчырымі, руплівымі і мудрымі хрысціянамі,
• якія імкнуцца будаваць больш чалавечы свет і жывуць верай, якую вызнаюць,
• якія здабываюць сапраўдную свабоду і набліжаюцца да поўні шчасця, г. зн. збаўлення.
• Мы пасланыя перадусім да самых малых, да ўбогіх і пакінутых у матэрыяльным, маральным, разумовым, культурным сэнсах.
• Праз навучанне і выхаванне мы імкнёмся фармаваць чалавека ва ўсіх яго вымярэннях і праз гэта служыць Касцёлу і ўсёй чалавечай сям’і.
• Мы выконваем нашу місію
• перадусім праз вядзенне школаў усіх ступеняў (гл. Школы)
• і праз катэхізацыю,
• а таксама праз дзейнасць у парафіях (гл. Адрасы пляцовак) і на місіях,
• праз фармацыю настаўнікаў, бацькоў і катэхетаў;
• праз выдавецкую дзейнасць, кіраванне рэкалекцыйнымі цэнтрамі (гл. Лапшэ Ніжнэ), маладзёжнымі цэнтрамі і групамі прадоўжанага дня,
• праз апеку над дзецьмі вуліцы,
• праз вядзенне маладзёжных рухаў, грамадскіх справаў і ўсяго, што служыць нашай харызме (гл. Парафіяда).
як узнікла наша харызма?
Гэта дар Духа Святога, які быў дадзены ў супольнасці Касцёла
Дух Святы доўга падрыхтоўваў Каласанса (гл. Біяграфія Каласанса) да яго справы, адорваў яго адпаведнымі здольнасцямі і ствараў магчымасць здабывання карыснага вопыту. Наш заснавальнік адкрываў сваю харызму на працягу прыкладна 25 гадоў, якія прайшлі з моманту яго сустрэчы з парафіяльнай школкай пры касцёле св. Дароты да моманту афіцыйнага зацверджання Ордэна Святым Айцом.
Каласанская харызма сёння…
…гэта значыць, пасля ІІ Ватыканскага Сабора, успрымаецца і разумеецца па-новаму. У прыватнасці, піяры адкрываюць, што шмат свецкіх асобаў, якія прысвяцілі сябе выхаванню, атрымліваюць тую ж харызму св. Юзафа дэ Каласанса, якім да гэтага часу жылі толькі манахі.
Польскамоўнымі крыніцамі для пазнання піярскай харызмы з’яўляюцца: “Konstytucje i Reguly Zakonu Szkol Poboznych”
Dokument XLIV Kapituly Generalnej Zakonu “Charyzmat pijarski dzisiaj”
Святы Юзаф Каласанс (1557–1648) адмовіўся ад кар’еры, каб…
… стварыць нешта, пра што ніхто раней не падумаў…
… рызыкаваць трапіць у рукі інквізіцыі…
… прысвяціць нечаму 50 гадоў свайго жыцця…
… апярэдзіць эпоху на добрых некалькі дзесяткаў гадоў…
… урэшце ўбачыць, як плён яго жыцця нехта ператварае ў пыл…
— гэта проста св. Юзаф Каласанс
З гэтых старонак ты даведаешся пра чалавека непаўторнага, якога гісторыя, так сапраўды, яшчэ не адкрыла…
Пра яго сказалі:
“Ён быў найвялікшым святым сярод педагогаў і найвялікшым педагогам сярод святых”.