21.05.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

V Звычайную Нядзелю /В/

04.02.2024 г.

  • Сёння 4-га лютага – Першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва аб здароўі для ўсіх хворых і аб Божым бл. для ўсіх урачоў і медычнага персаналу, якія клапоцяцца пра хворых.

  • 5 лютага (пн)успамін св. Агаты, панны і мучаніцы.

Напрыканцы св. Імшыадбудзецца благаслаўленне хлеба і вады св. Агаты. Хлеб і ваду для благаслаўлення трэба прынесці.

  • 6 лютага (ат)успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, муч.
  • 7 лютага (ср)Першая серада месяца. Вечарам у 18.30 распачнецца набажэнства і складковая св. Імша Аб патрэбных ласках праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі.
  • 8 лютага (чц)Тлусты чацвер. У традыцыі Касцёла – гэта апошні чацвер перад Вялікім постам, які называюць «тлустым». Тлусты чацвер быў першым днём апошняга «сытнага» тыдня перад Вялікім постам. Праз шэсць дзён — Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі пост з ўстрыманнем ад шэрагу страваў і пастанóвамі. У народна-рэлігійным календары католікаў на нашай Гродзеншчыне гэтыя дні называюць Запýстамі, а ў праваслаўнай традыцыі — Мáсленіцай. У Беларусі традыцыі каталіцкіх запýстаў і праваслаўнай масленіцы ўзаемна ўплывалі адна на адну, асабліва ў сялянскім асяроддзі. Акрамя шматлікіх мясных страў адным з сімвалаў у тлусты чацвер былі пóнчыкі — да XVIII ст. іх называлі «пампýхамі», а таксама «хруст» або інакш фавóркі. У бяднейшых сем’ях у тлусты чацвер елі тыя самыя стравы, што і ў будні, напрыклад, капуснік, крупнік, толькі імкнуліся дадаць больш тлустага, пару-тройку колцаў каўбаскі, зашкварыць, так што тлушч ажно плаваў па паверхні. У апошні дзень «сытнага» тыдня — у аўторак перад Папяльцом — смажылі бліны. Гэты дзень называлі «блінным днём» — на нашых землях – гэта тлусты аўторак. Традыцыйна ў «сытны тыдзень» ладзіліся танцы, а таксама вясёлыя забавы. Менавіта гэты тыдзень называлі карнавáлам (ад лацінскіх слоў: caro, carnis – «мяса» і vale – «бывай»). Моладзь каталася на санках, гýшкалася на арэлях, гуляла ў снéжкі. Таксама ставіліся рэлігійныя сцэнкі, гучалі дýды і карбóвыя ліры і г.д. У сем’ях лічылася абавязковым наведаць у запусты сваякоў і хросных бацькоў. Як жа шмат добрых і прыгожых звычаяў, па-сапраўднаму годных, забыта намі ў пагоні за сучаснай модай. Канешне ж, пажадана, каб мы хрысціяне-католікі трымаліся сваіх сямейных, традыцыйных, святочных звычаяў з дзеда-прадзеда, прынамсі ў сямейным коле, бо гэта спрыяе яднанню і памяці нашых традыцый. Вось такі кароткі экскурс у гісторыю нашых традыцый і ўспамін для ўсіх нас напярэдадні Вялікага посту.
  • 10 лютага (сб)успамін св. Схалястыкі, панны.
  • У наступную нядзелю 11 лютагаСусветны дзень хворых. Будзем маліцца за ўсіх хворых і церпячых. Падчас святых Імшаў адбудзецца ўдзяленне сакрамэнту намашчэння хворых. Заахвочваем да ўдзелу людзей хворых і ў старэйшым узросце.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў.
  • У касцёльным кіёску можна набываць розныя дэвацыяналіі. Таксама ёсць прыгожыя абразікі з выявай св. Агаты і малітвай праз яе заступніцтва.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам аддзячыць. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ