Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Свята Хросту Пана /В/
07.01.2024 г.
- Сёння Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). Сёння, памятайма ў асабістых малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Таксама, сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца абрад благаслаўлення вады і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб адзінстве паміж вернікамі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў у Беларусі.
- Сёння апошні дзень канікул. Таму, на гэтым тыдні ўжо распачнуцца ўрокі рэлігіі для школьнікаў.
- У наступную нядзелю 14 студзеня, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ ПАРАФІЯН
Расклад на тыдзень:
- 8 студзеня (панядзелак):
з 19.30: вул. Прытыцкага д.6/3.
- 9 студзеня (аўторак):
з 18.00: вул. Прытыцкага д.6/1.
з 19.30: вул. Прытыцкага д.8; д.10.
- 10 студзеня (серада):
з 18.00: вул. Пралыгіна д.1; д.3.
з 19.30: вул. Пралагіна д.7; д.9.
- 11 студзеня (чацвер):
з 18.00: вул. Пралыгіна д.11; д.13; д.15; д.17.
з 19.30: вул. Пралыгіна д.4; д.4а.
- 12 студзеня (пятніца):
з 18.00: вул. Пралыгіна д.6; д.6/2.
з 19.30: вул. Пралыгіна д.8; д.10; д.10/2.
- 13 студзеня (субота):
з 11.00: вуліцы: Прыгарадная, Геалагічная, Інжынерная, Дзітвянская, Наватарская, Акадэмічная, Шырокая, Ціхая, Воранаўская, Фермерская, Пасялковая.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info альбо на старонцы нашай парафіі ў інстаграме.
- Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня.
