12.12.2025

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮХРОСТУ ПАНА

/Год В – 2024/ – 07.01.2024

Сёння дзякуем Пану Богу за ласку хросту і просім Яго, каб дапамагаў бацькам, бацькам хросным і ўсім ахрышчаным выконваць абавязацельствы, звязаныя з прыняццем гэтага сакрамэнту.

Таксама сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.

З літургічнага каляндара:

09 студзеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

13 студзеня (субота) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачынаецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

14 студзеня (нядзеля) – ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы: 

У наступную нядзелю 14 студзеня ў будунку Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне адбудзецца спатканне руху “Маргарэткі”. Пачатак сустрэчы а 14 гадзіне. Заінтэрэсаваных просім падыйсці ў сакрыстыю. 

  • Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па

калядзе. Дзякуй за супольную малітву, размовы, пачастунак і ахвяры на патрэбы касцёла.

Расклад каляды:

08 студзеня – панядзелак – ходзім з 11.00 у в. Тур’я вул. Садовая.

09 студзеня – аўторак – ходзім ад 17.00 у Шчучын-Навасёлкі вул. Сельская.

10 студзеня – серада – ходзім ад 17.00 у в. Тур’я вул. Клімака.

11 студзеня – чацвер – ходзім ад 17.00 у Шчучын-Навасёлкі

вул. Навасёлкаўская і вул. Усходняя.

12 студзеня – пятніца – ходзім ад 17.00 у в. Тапілішкі, вул.

Цэнтральная.

13 студзеня – субота – ходзім з 11.00 у Шчучын-Навасёлкі

вул. Цэнтральная, Шупені, Дамброўскага, Батырева,

Міцкевіча, Пашкевіч і Урублеўскага.

Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ