18.07.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

НЯДЗЕЛЮ –

СВЯТА СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА /В/

31.12.2023

  • 31 снежняСвята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Адпустовая ўрачыстасць парафіі св. Сям’і ў Лідзе на вул. Тухачэўскага, адбудзецца а 13.00. Пасля вячэрняй св. Імшы а 18.00 у нашым касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2023 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем…, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: трэба быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.      
  • 1 студзеня (пн) – Новы год і заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы(O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гімн да Духа Св. на распачацце святых Імшаў. Св. Імшы 1 студзеня ў нашым касцёле будуць а 10.00 і ў 11.30.
  • 2 студзеня (ат) Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
  • 3 студзеня Першая серада месяца. Набажэнства і складковая св. Імша Аб патрэбных ласках праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі распачнеццаў 18.30.
  • 4 студзеня Першы чацвер месяца. У гэты дзень асабліва будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца вячэрняя св. Імша ў 18.30.
  • 5 студзеня Першая пятніца месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца ў пятніцу падчас вячэрняй св. Імшы ў 18.30. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 6 студзеня (сб)Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Таксама гэта Сусветны місійны дзень дзяцей. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 9.00 і ў 18.00. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою або набыць у касцёльным кіёску.Гэта таксама першая субота месяца. 6 студзеня будзе магчымасць скласці ахвяраванні на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне ў спецыяльную скарбонку, якая будзе знаходзіцца перад алтаром.
  • У наступную нядзелю 7 студзеняСвята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй, калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). У наступную нядзелю, асаблівым чынам будзем памятаць у малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку. З запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. хросту. Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою. Таксама, гэта першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб адзінстве паміж вернікамі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў у Беларусі.Вячэрнюю св. Імшу а 18.00 ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Спадзяемся, што кс. арцыбіскуп Юзаф у гэты дзень будзе маліцца з намі, прыме нашае аднаўленне абяцанняў хросту і благаславіць ваду.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны год.
  • Расклад Душпастырскага наведвання сем’яў:

4 студзеня (чацвер):

з 18.00: вул. Сасновая д.22; д.24/1.

з 19.30: вул. Сасновая д.24/2; вул. Прытыцкага д.4/1.

5 студзеня (пятніца):

з 18.00: вул. Прытыцкага д.4/3.

з 19.30: вул. Прытыцкага д.6/2.

  • З парафіяльнымі аб’явамі і раскладам душпастырскага наведвання сем’яў можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе ўсіх нас на распачацце Новага года.

Пакінуць адказ