ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І
/Год В – 2023/ – 31.12.2023
З літургічнага календара:
01 студзеня (панядзелак) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакой на зямлі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.
Св. Імша ў Руткевічах у 11.00 гадз.
У сувязі з тым, што гэта абавязковае свята, таму кожны католік павінен узяць удзел у Св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.
02 студзеня (аўторак) – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага (św. BazylegoiGrzegorzazNazjanzu), біскупаў і доктараў Касцёла.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
04 студзеня (чацвер) – першы чацвер месяца.Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
05 студзеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Хто перад святамі быў да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, то ў пятніцу не трэба прыступаць да споведзі, а толькі прыняць св. Камунію.
06 студзеня (субота) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы. Ва урачыстасць Аб’яўлення Пана св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне мела. Просьба, калі хто можа, каб прынесці мел з сабою.
Ахвяры, якія будуць збірацца ў пятніцу на тацу, прызначаны на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна.
– першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
07 студзеня (нядзеля) – свята Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага – да свята Ахвяравання Пана Езуса ў святыні.
У гэты дзень адбудзецца абрад Аднаўлення хросных абяцанняў, таму просім прынесці з сабою на Святую Імшу свечкі.
- першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а
10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.
Іншыя аб’явы:
- Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па
калядзе. Дзякуй за супольную малітву, размовы, пачастунак і ахвяры на патрэбы касцёла.
Расклад каляды:
03 студзеня – серада – ходзім з 11.00 у в. Барташы і в. Зарэчча.
04 студзеня – чацвер – ходзім з 11.00 у вёскі: Янчукі, Даўлюдаўшчына і Ст. Гернікі.
05 студзеня – пятніца – ходзім ад 17.00 у в. Тур’я:
вул. Паўднёвая, Перамогі і Лясная.
Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.
