18.07.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

 ІV  НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /В/

24.12.2023 г.

  • Сёння 24 снежня (нд)ІV  Нядзеля Адвэнту і Вігілія Божага Нараджэння. Сёння св. Імшы будуцьяк у кожную нядзелю, толькі вечарам а 18.00 св. Імшы не будзе, таму што збіраемся ў нашых сем’ях на вігілію (куццю). Памятайма пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму стравы павінны быць поснымі, а на вігілійным стале недапушчальны алкаголь.
  • Заўтра 25 снежня (пн)Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле адбудуцца: апоўначы (пастэрка),
    на якую ўсіх сардэчна запрашаем. У дзень св. Імшы а 10.00 і ў 11.30 будуць для ўсіх вернікаў.
  • З 25 снежня па 1 студзеняАктава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што 8-м дзён у літургіі Касцёла будзем святкаваць як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлення. Таму, 29 снежня (пт) не абавязвае пост ад мясных страў. Заахвочваем да ўдзелу ў штодзённых св. Імшах падчас каляднай актавы.
  • 26 снежня (ат)Свята св. Стэфана, дыякана і мучаніка. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення аўса. Святыя Імшы будуць як у будні на працягу тыдня г.зн. а 9.00 і ў 18.30.
  • 27 снежня (ср)Свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення віна. Віно павінна быць вінаградным і якасным.
  • 28 снежня (чц)Свята Святых Немаўлят, мучанікаў. У гэты дзень асаблівым чынам будзем дзякаваць Богу за дар жыцця і перапрашаць за забойства ненароджаных дзяцей.
  • 31 снежня (нд)Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа і заканчэнне календарнага года. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за хрысціянскія сем’і. Адпустовая ўрачыстасць у парафіі св. Сям’і ў Лідзе на вул. Тухачэўскага, адбудзецца а 13.00.

Пасля вячэрняй св. Імшы а 18.00 у нашым касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2023 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем…, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: г.зн. католіку трэба быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць

св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.      

  • 1 студзеня (пн) – Новы год. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы(O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гімн да Духа Святога на распачацце святых Імшаў.

Св. Імшы 1 студзеня ў нашым касцёле будуць а 10.00 і ў 11.30.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на 2024 г.
  • Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня (ср). Хто жадае прыняць святара, яшчэ сёння можна запісацца ў сакрыстыі.

РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:

  • 27 снежня (серада):

з 18.00: вул. Сасновая д.2; д.4; д.6/1.

з 19.30: вул. Сасновая д.6/2; д.6/3; д.8; д.10/1; д.10/2.

  • 28 снежня (чацвер):

з 18.00: вул. Сасновая д.10/3; д.14/1.

з 19.30: вул. Сасновая д.14/2; д.16; д.16/2.

  • 29 снежня (пятніца):

з 18.00: вул. Сасновая д.20; д.20/1.

з 19.30: вул. Сасновая д.16/3; д.18/1; д.18/2.

  • 30 снежня (субота):

з 11.00: в. Чэхаўцы (старая вёска)і в. Верх-Ліда.

  • З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе ўсіх нас на перажыванне Урачыстасці і актавы Божага Нараджэння.

Пакінуць адказ