18.07.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2023/ – 24.12.2023

Сёння не будзе св. Імшы а 16.00 гадзіне. Вечарам будзем перажываць Вігілію Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй, падчас Вігілійнай Вячэры просім не спажываць мясных страў і алкаголю.

Ноччу а 24.00 гадз. – Пастэрка.

З літургічнага календара:

25 снежня (панядзелак)Урачыстасць Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы а 10.00 гадз. і 14.00. На св. Імшу а 14.00 гадз. асаблівым чынам запрашаем дзяцей і моладзь.

У Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе ў 11.00, а ў Барташах у 12.00 гадз.

26 снежня (аўторак) – Другі дзень святаў Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Ішы а 10.00 і 19.00 гадз.

– свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне аўса.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

27 снежня (серада) – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне віна. 

28 снежня (чацвер) – свята св. Немаўлят w. Młodzianków), мучанікаў. Таксама дзень малітвы-падзякі за дар жыцця і перапрашэння за забойства ненароджаных дзяцей.

31 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскае жыццё і святасць у нашых сем’ях.

Таксама ў гэты дзень будзем дзякаваць за мінулы календарны год і прасіць Божай апекі на новы надыходзячы год.

Запрашаем на Св. Імшу і набажэнства падзякі за мінулы календарны год у 16.00 гадз.

Іншыя аб’явы: 

Расклад каляды:

27 снежня – серада – ходзім з 11.00 у Шчучын-Рэзы вуліцы: Лугавая, Паштовая і Канечная, а ад 17.00 вул. Перамогі.

28 снежня – чацвер – ходзім ад 17.00 у Шчучын-Рэзы вуліцы: Я.Купалы і 60-год Кастрычніка.

29 снежня – пятніца – ходзім з 11.00 у в. Буйвічы, а ад 17.00 у Шчучын-Рэзы вул. Цвяточная.

30 снежня – субота – ходзім з 11.00 у в. Руткевічы

Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную воду і, калі ёсць, Біблію.

Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ