18.07.2026

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА III НЯДЗЕЛЮАДВЭНТУ

(Шчучын, 1712-2023)

  1. Сёння:

– мы гасцім у нашай парафіі а. Пятра Бялевіча з Мінска, які будзе расправаджаць Біблійную агенду з Евангеллем на кожны дзень 2024 года.

  • пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаслаўленне мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.
  1. На гэтым тыдні Рараты для дарослых у аўторак, чацвер і суботу а 10.00 гадз.
  2. 18 снежня(аўторак)а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
  3. 20 снежня (серада) – ДЗЕНЬ СПОВЕДЗІ ў нашай парафіі перад святамі Божага Нараджэння. Падрыхтавацца нам дапаможа кс. Яўгеній Учкуроніс з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

Спавядаць будзем: ад 9.00 да 12.30;

потым – ад 14.00 да 17.30;

і ў вечары – ад 18.00 да 20.30.

Заахвочваем, каб хто толькі можа, быць у гэты дзень да споведзі.

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі:

10.00 – св. Імша з казанем для дарослых;

11.30 – св. Імша з казанем для дарослых;

15.00 – св. Імша з казанем для дарослых;

16.30 – св. Імша з казанем для дзяцей і моладзі;

19.00 – св. Імша з казанем для дарослых;

  1. 24 снежня(нядзеля) – 4 Нядзеля Адвэнту.

У наступную нядзелю не будзе св. Імшы а 16.00 гадз.

Таксама ў наступную нядзелю – Вігілія Божага Нараджэння.

Згодна з традыцыяй, падчас Вігілійнай Вячэры просім не спажываць мясных страў і алкаголю.

Ноччу а 24.00 гадз. – Пастэрка.

  1. 25 снежня (панядзелак) – Урачыстасць Божага Нараджэння.

У гэты дзень св. Імшы а 10.00 і 14.00 гадз. На св. Імшу а 14.00 гадз. асаблівым чынам запрашаем дзяцей і моладзь.

У Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе а 11.00 гадз., а ў Барташах –  12.00 гадз.

  1. 26 снежня (аўторак) – Другі дзень святаў Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.
  1. Парадак наведвання хворых на гэтым тыдні:
  • 19 снежня(аўторак) – ад Аўтастанцыі да возера;
  • 21 снежня (чацвер) – ад касцёла да “Масласырзавода”.
  1. Інфармацыя адносна каляды:

У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з серады, 27 снежня.

Каляда ў гэтым годзе будзе праходзіць толькі па вёсках, а таксама па Плянтах (толькі старая вёска – цяпер гэта вуліца Дарожная), Рэзах і Навасёлках.

Просім да 20 снежня прынесці спісы альбо індывідуальна запісаца ў сакрыстыі.

  1. У сакрыстыі ёсць аплаткі і календары на 2024 год.
  2. Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ