18.07.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІII-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /B/

17.12.2023 г.

  • Сёння 17 снежня IІІ-я Нядзеля Адвэнту.
  • Перажываем апошні поўны тыдзень Адвэнту і Навэнну да Дзіцяткі Езуса. Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7.00. Апошнія рараты для дзяцей будуць у пятніцу 22 снежня а 7.00. Падчас апошніх рарат для дзяцей адбудзецца конкурс на найпрыгажэйшы ліхтарык зроблены сваімі рукамі.
  • Сёння напачатку св. Імшы а 10.00 скаўты перадалі ў нашу святыню “Бэтлеемскае святло міру”. Таму, пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня (уключна) можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы. Для гэтага трэба прынесці свечку або лампадку.
  • 19 снежня (ат) У нашай парафіі будзе Дзень споведзі перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Споведзь распачнецца ў 6.45 і будзе працягвацца да апошняга жадаючага (прыкладна да заканчэння св.Імшы). На працягу дня да16.15 споведзі не будзе!

У другой палове дня споведзь распачнецца з 16.15да 17.15 першымі прапускаем дзяцей і моладзь, а пасля іх – усе жадаючыя. З 17.15 да 18.00 будзе перапынак для святароў.

З 18.00 гадзіны святары ізноў пачнуць спавядаць ужо да апошняга жадаючага.

Вялікая прасьба да ўсіх парафіян! Калі ласка, заплануйце свой час такім чынам, каб раніцай ці ўвечары прыйсці і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Спавядаць будуць святары з нашага Лідскага дэканату. Таксама, перадайце гэту інфармацыю тым нашым парафіянам, хто не ведае пра дзень споведзі ў нашай парафіі. Вялікая просьба не адкладваць споведзь на апошнія дні Адвэнту, бо потым будзе складана ўсіх паспавядаць. Пастаўцеся да гэтай просьбы вельмі адказна і са зразуменнем!

  • 23 снежня (cб) – Адбудзецца апошняя раратняя св. Імша ў гэтым Адвэнце, на якую сардэчна запрашаем!
  • 24 снежняIV-я Нядзеля АдвэнтуВігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы як у кожную нядзелю, толькі вечарам а 18.00 св. Імшы не будзе, таму што збіраемся ў нашых сем’ях на вігілію (куццю). Памятайма пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму стравы павінны быць поснымі, а на вігілійным стале недапушчальны алкаголь.
  • 25 снежня (пн)Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць: апоўначы (пастэрка), а днём а 10.00 і ў 11.30.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў індывідуальныя і складковыя, на 2024 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на наступны год, вігілійныя свечкі, Дзіцятка Езус у яслях і іншыя дэвацыяналіі.
  • Да 24 снежня (уключна) у сакрыстыі запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня (ср).
  • З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе нас на перажыванне апошняга тыдня Адвэнту.

Пакінуць адказ