08.08.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІ НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /В/

10.12.2023 г.

  • Сёння 10 снежня ІІ Нядзеля Адвэнту, падчас якой асаблівым чынам молімся за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.

Трывае Адвэнт. Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7.00 (апроч нядзелі). Рараты для дзяцей (пн, ср і пт) а 7.00. На Рараты прыносім свечкі, а дзеці – ліхтарыкі.

  • 13 снежня (ср) успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
  • 14 снежня (чц) успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
  • 16 снежня (сб) распачнем навэнну да Дзіцяткі Езуса.
  • Вялікая просьба, каб да 16 снежня ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл каб перад святамі паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Вялікая просьба не адкладваць на апошнія дні перад святамі.
  • 17 снежня (у наступную нядзелю) у Касцёле распачнецца другая частка Адвэнту – час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. У наш касцёл на пачатку св. Імшы а 10.00 прыбудзе бэтлеемскі агонь, які можна будзе ўзяць да дому пасля кожнай св. Імшы на працягу ўсіх дзён да 24 снежня (уключна). Таксама, у наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы (перад алтаром) адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння

ў нашай парафіі адбудзецца 19 снежня (ат).

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на 2024 год.
  • Да 24 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня (ср).
  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары на наступны год, новы нумар газеты “Слова Жыцця” з каляндаром-укладышам на 2024 г., а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Вігілійныя свечкі”.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца таксама на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам плённага і радаснага перажывання

         ІІ-а тыдня Адвэнту!

Пакінуць адказ