ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НАII НЯДЗЕЛЮАДВЭНТА
/Год В – 2023/ –10.12.2023
Падчас Адвэнту запрашаем на Рараты. Для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.
З літургічнага календара:
12 снежня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
13 снежня (серада) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
Таксама ў гэта дзень успамінаем св. Луцыю, панну і мучаніцу.
14 снежня (чацвер) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла.
14, 16 і 17 снежня – Квартальныя Дні Малітваў аб хрысціанскае жыццё і аб святасці ў сем’ях.
17 снежня (нядзеля) – пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаслаўленне мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.
Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Таксама ў гэты дзень будзем гасціць у нашай парафіі а. Пятра Бялевіча з Мінска, які будзе расправаджаць Біблійную агенду з Евангеллем на кожны дзень 2024 года.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2024 год і свечкі на
вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
- Аб’яўляем парадак наведвання хворых перад святамі Божага
Нараджэння.
Падчас Адвэнту мы будзем наведваць хворых і старэйшых.
На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:
- 12 снежня, аўторак – у 11.00–Плянты, вёскі Ст. Гернікі і
Даўлюдаўшчына.
- 13 снежня, серада – у 11.00 – Рэзы і вёска Руткевічы;
- 14 снежня, чацвер – у 11.00 – Навасёлкі і Янчукі;
- 15 снежня, пятніца – у 11.00 – вёскі Буйвічы і Тур’я
- 16 снежня, субота, – у 11.00 – вёска Тапілішкі і горад
(вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”);
Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:
- 19 снежня, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 21 снежня, чацвер, ад касцёла да “Масласырзавода”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.
Усіх хворых, як з вёсак так і з горада запісваем да сённяшняга дня.
План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.
Інфармацыя адносна каляды!
У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з серады,
27 снежня.
Каляда ў гэтым годзе будзе праходзіць толькі па вёсках, а таксама па Плянтах, Рэзах і Навасёлках.
Просім да 20 снежня прынесці спісы альбо індывідуальна запісаца ў сакрыстыі.
- Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага
Нараджэння будзе 20 снежня ў сераду.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
