13.09.2024

У шматлікіх парафіях перад пачаткам Адвэнту традыцыйна праходзяць так званыя «Андрэйкі», у сваю чаргу піярская моладзь з Ліды і Шчучына ў гэтыя дні адзначыла сваё, піярскае свята «Patrocinium».

Назва гэтага свята паходзіць ад лацінскага слова patrocinium, што азначае „заступніцтва”, ці „апека”. 27 лістапада піяры ўсяго свету ўспамінаюць свайго Заснавальніка, як апекуна дзяцей і моладзі.

З нагоды гэтага свята для моладзі ў шчучынскім кляштары была арганізавана супольная забава, спалучанае з танцамі, рознымі конкурсамі і, вядома ж, малітвай.

Таксама была магчымасць прадэманстраваць свае веды на тэму асобы святога Юзафа Каласанса, пераможцаў чакала салодкая ўзнагарода.

Пакінуць адказ