ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НАI НЯДЗЕЛЮАДВЭНТА
/Год В – 2023/ – 03.12.2023
Сёння распачынаецца Адвэнт. Гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння і другога прыйсця Езуса Хрыста, таму пастараемся больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.
Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.
З літургічнага календара:
05 снежня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
06 снежня (серада) – свята гадавіны Асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродна.
07 снежня (чацвер) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
- першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз.
набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
08 снежня (пятніца) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах. Падчас св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца Абрад Прысвячэння Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.
У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.
10 снежня (нядзеля) – Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2024 год і свечкі на
вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
- Ужо сёння аб’яўляем парадак наведвання хворых перад
святамі Божага Нараджэння.
Падчас Адвэнту мы будзем наведваць хворых і старэйшых.
На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:
- 12 снежня, аўторак – у 11.00–Плянты, вёскі Ст. Гернікі і
Даўлюдаўшчына.
- 13 снежня, серада – у 11.00 – Рэзы і вёска Руткевічы;
- 14 снежня, чацвер – у 11.00 – Навасёлкі і Янчукі;
- 15 снежня, пятніца – у 11.00 – вёскі Буйвічы і Тур’я
- 16 снежня, субота, – у 11.00 – вёска Тапілішкі і горад
(вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”);
Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:
- 19 снежня, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 21 снежня, чацвер, ад касцёла да “Масласырзавода”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.
Усіх хворых, як з вёсак так і з горада запісываем да наступнай нядзелі (10 снежня).
План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.
Інфармацыя адносна каляды!
У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з серады, 27 снежня.
Каляда ў гэтым годзе будзе праходзіць толькі па вёсках, а таксама па Плянтах, Рэзах і Навасёлках.
Просім да 20 снежня прынесці спісы альбо індывідуальна запісаца ў сакрыстыі.
- Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага
Нараджэння будзе 20 снежня ў сераду.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
- Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення аплаткаў.
