21.06.2024

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

І НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /В/

03.12.2023

  • Сёння 3 снежняІ Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачаўся новы літургічны і пастырскі год, які ў Беларусі ў 2024 г. будзе праходзіць пад дэвізам:“Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі”. Перыяд Адвэнту – гэта час пабожнага і радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару. Перыяд Адвэнту складаецца з двух частак: 1-я частка Адвэнту – дні да 16 снежня – гэта час рэфлексіі і падрыхтоўкі вернікаў да паўторнага прыйсця Збаўцы на прыканцы часоў; 2-я частка Адвэнту – дні ад 17 да 24 снежня – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і людзьмі, над сваім духоўным жыццём, каб перажыць гэты асаблівы час пабожна і ў трэзвасці.

Рараты (г.зн. св. Імшы ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (апроч нядзелі) а 7.00.

Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.

На Рараты дарослыя прыносяць свечкі, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі. Падчас апошніх Раратаў для дзяцей, адбудзецца конкурс на самы прыгожы ліхтарык, зроблены ўласнымі рукамі.

Сёння першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва Аб Божым благаслаўленні для сужонкаў і сем’яў нашай парафіі, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту. У наступную, ІІ-ю Нядзелю Адвэнту асаблівым чынам будзем маліцца за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.

  • 6 снежня (ср) – святаГадавіна пасвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне. Таксама ў гэты дзень успамінаем святога Мікалая, біскупа. Набажэнства і складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18.30.
  • 7 снежня (чц) успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.  
  • 8 снежня (пт)урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 7.00 і ў 18.30. Кожны католік у гэты дзень мае абавязак удзельнічаць у св. Імшы і ўстрымацца ад неабавязковай працы. У гэтым годзе ўрачыстасць прыпадае ў пятніцу, таму не абавязвае пост ад мясных страваў. У гэты дзень ва ўсіх піярскіх парафіях і школах нашай правінцыі адбудзецца акт даручэння ордэна піяраў Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У нашай парафіі гэты Акт адбудзецца падчас св. Імшы а 18.30. Гэтае даручэнне з’яўляецца адказам на заклік Марыі з Фацімы даць Яе Беззаганнаму Сэрцу кампенсацыю, каб прадухіліць няшчасці, якія пагражаюць нам. Прагнем аддаць сябе Марыі, каб Яна вяла нас да святасці на шляху рэалізацыі піярскай харызмы; і выказаць удзячнасць Богу за тое, што Ён учыніў праз Каралеву Пабожных школаў; кампенсуем Беззаганнай за знявагі, якія з’яўляюцца грахамі свету, і папросім для дзяцей і моладзі аб ласцы веры і абароне ад розных пагроз. Айцец Матэуш Піндэльскі, правінцыял нашай правінцыі ордэна піяраў (які, дарэчы прысутнічаў падчас юбілею святкавання 25-годдзя заснавання нашай парафіі), піша ў сваім лісце, што духоўны эфект гэтага акту даручэння залежыць ад нашага ўдзелу, таму ён запрашае ўсе піярскія парафіі і школы далучацца да акту даручэння. «Я перакананы, што многія з вас адчуваюць у сваім сэрцы заклік Маці Божай асабіста даверыць сябе Ёй», — чытаем у яго лісце. Давяраючы сябе Той, каго св. Юзаф Каласанс, назваў Абранніцай Духа Святога, яна з’яўляецца адказам на гэтае распазнаванне і адкрывае для нас новы этап у жыцці.
  • З 3 па 24 снежня ў сакрыстыі перад або пасля Св. Імшы будзем запісваць на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду). Адведванне сем’яў у нашай парафіі распачнецца 27 снежня (ср).
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны год.
  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары на 2024 г., “калядныя свечкі” ад Карытас Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“калядныя свечкі”.
  • Вялікая просьба, каб да 16 снежня (уключна) ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл каб перад святамі паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Вялікая просьба не адкладваць на апошнія дні перад святамі, таму што распачнуцца споведзі ў парафіях Лідскага дэканату і святарам будзе складаней знайці час.
  • 9 снежня ў наступную суботу ад 11.00 святары будуць адведваць хворых парафіянаў у Чэхаўцах і Верх-Лідзе.
  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 19 снежня (ат).
  • Ёсць апошні нумар газеты „Слова Жыцця” і часопісаAve Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім Вам пабожнага і плённага перажывання перыяду Адвэнту і благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ