15.10.2024

industrialny 70

25 лістапада ў Лідзе адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У касцёле св. Юзафа Каласанса, заснавальніка супольнасці айцоў піяраў, якія служаць у гэтай парафіі, сабраліся шматлікія мясцовыя вернікі і госці.

Раздзяліць радасць з парафіяльнай супольнасцю прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi арцыбіскуп Юзаф Станеўскi, які ўзначаліў святую Імшу і прамовіў Божае слова. Прысутнічаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які заснаваў гэтую парафію. Акрамя таго, на запрашэнне піяраў прыехаць на свята адказалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і госці з Кракава (Польшча) – настаяцель Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Матэуш Піндэльскі са сваім асістэнтам а. Яцэкам Волянам. Удзельнічалі ва ўрачыстасцях айцы піяры са Шчучына, іншае духавенства, законныя сёстры.

Святкаванне пачалося дакладам Таццяны Заблоцкай “Шлях піяраў у Ліду”. Дакладчыца падкрэсліла вялікую ролю піяраў, якія на працягу стагоддзяў рабілі вялікі ўнёсак у навучанне і фармацыю мясцовых жыхароў.

Затым адбылася ўрачыстая Імша падзякі за гэтую жывую парафіяльную супольнасць, за дар ёй уласнай святыні, за святароў, якія служылі там раней і служаць сёння.

Пробашч а. Аляксандр Махнач SP на пачатку Эўхарыстыі прывітаў прысутных і заахвоціў падзякаваць Богу за парафію, за дары, атрыманыя ад Яго на працягу мінулых гадоў, і папрасіць аб далейшым благаслаўленні, каб усе парафіяне маглі працягваць узрастаць у веры.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў гаміліі адзначыў, што ўжо 25 гадоў у гэтай святыні, пабудаванай ва ўжо новай гісторыі горада Ліды на хвалу Пана і карысць людзей, “б’ецца любоўю сэрца Эўхарыстычнага Бога і сэрца скрушанага чалавека”.

Іерарх пакрэсліў, што, калі мы ўсведамляем, якую багатую спадчыну атрымалі з мінулага, “калені самі схіляюцца, а сэрца спявае словы гімна “Цябе, Бога, праслаўляем” за вялікія справы, здзейсненыя Панам праз чалавека ўчора і сёння на гэтай умілаванай лідскай зямлі”.

industrialny 63

Арцыбіскуп нагадаў, што сёлета Ліда адзначае 700-годдзе з часу свайго заснавання, і дадаў: “Сведкаў мінулых падзей ужо няма з намі, але мы адчуваем іх прысутнасць у таямніцы веры лучнасці святых”.

Па словах Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, гэтая малітоўная сустрэча – нагода дакрануцца да “чароўнай Божай і лідскай цішыні”, акунуцца ў атмасферу супакою, якая спрыяе сустрэчы з Панам, магчымасці адкрыцца на Бога і чалавека.

У канцы Імшы да прысутных звярнуўся настаяцель Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Матэуш Піндэльскi, які падзякаваў парафіянам за трыванне ў веры, вялікую любоў да Маці Божай і пашану да св. Юзафа Каласанса.

industrialny 69

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у сваю чаргу падкрэсліў вялікі ўклад піяраў у адраджэнне Касцёла на Гродзеншчыне, падзякаваў за іх вялікія старанні ў душпастырскай працы, асабліва за клопат аб дзецях і моладзі.

Пробашч а. Аляксандр Махнач, падзякаваўшы ўсім за супольную малітву, коратка нагадаў пра самыя значныя падзеі з жыцця парафіі.

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе была заснавана рашэннем біскупа Аляксандрa Кашкевічa 19 лістапада 1998 г.

1 лістапада 2000 г. у часовай капліцы парафіі адбылася першая святая Імша.

11 мая 2002 г. біскуп Гродзенскі асвяціў фундамент будучага парафіяльнага касцёла. У тым жа годзе ў Кракаве Папа Ян Павел ІІ асвяціў вуглавы камень для касцёла.

Новапабудаваны касцёл св. Юзафа Каласанса, узведзены ў памяць пра касцёл піяраў, які раней знаходзіўся ў цэнтры Ліды, быў асвячаны 25 жніўня 2008 г.

У 2015 г. у парафіі адбыліся святыя місіі, якія правялі айцы рэдэмптарысты і якія глыбока перажываліся вернікамі.

2 чэрвеня 2019 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў у лідскім касцёле новы арган.

25 жніўня 2017 г. адбылося ўрачыстае прысвячэнне касцёла на вечнае карыстанне Бога.

15 жніўня 2018 г. адбылося благаслаўленне трох званоў на званіцы касцёла, якія цешаць парафію да сённяшняга дня і паводле якіх, можна сказаць, жыве раён.

Такім чынам, за 25 гадоў парафія пабудавала свой касцёл і ўзрастала ў веры. За гэты час у ёй было здзейснена 1363 хросты, 1069 дзяцей прыступілі да Першай Камуніі, 640 чалавек прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці, было заключана 457 сужэнстваў, паўтары тысячы чалавек прынялі сакрамэнт намашчэння хворых і віятык. Адышло ў вечнасць за ўсе гэтыя гады 677 парафіян.

Свята завяршылася благаслаўленнем памятнай табліцы, устаноўленай у касцёле з нагоды юбілею. Мясцовыя вернікі і госці атрымалі памяткі пра юбілейныя ўрачыстасці з малітвай за парафію. Была магчымасць зрабіць у фотазоне перад касцёлам фотаздымак на памяць.

На працягу года ў парафіі будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, звязаныя з юбілеем.

industrialny_100
industrialny_101
industrialny_102
industrialny_103
industrialny_104
industrialny_105
industrialny_54
industrialny_55
industrialny_56
industrialny_57
industrialny_58
industrialny_59
industrialny_60
industrialny_61
industrialny_62
industrialny_63
industrialny_64
industrialny_65
industrialny_66
industrialny_67
industrialny_68
industrialny_69
industrialny_70
industrialny_71
industrialny_72
industrialny_73
industrialny_74
industrialny_75
industrialny_76
industrialny_77
industrialny_78
industrialny_79
industrialny_80
industrialny_81
industrialny_82
industrialny_83
industrialny_84
industrialny_85
industrialny_86
industrialny_87
industrialny_88
industrialny_89
industrialny_90
industrialny_91
industrialny_92
industrialny_93
industrialny_94
industrialny_95
industrialny_96
industrialny_97
industrialny_98
industrialny_99
industrialny_105

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Дзяніс Казачэнка

https://grodnensis.by/

Пакінуць адказ