
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ,
НЯДЗЕЛЮ ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.
/Год А – 2023/ – 26.11.2023
З літургічнага календара:
27 лістапада (панядзелак) – свята Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за Ордэн Піяраў.
28 лістапада (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
30 лістапада (чацвер) – свята св. Андрэя, апостала. У гэты дзень
x. Андрэй адзначае дзень імянінаў. Павіншаваць ксяндза можна будзе ў наступную нядзелю пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і ў 11.30
01 снежня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
02 снежня (субота) – першая субота месяца.Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
03 снежня (нядзеля) – І нядзеля Адвэнта. Заахвочваем, каб у гэты асаблівы перыяд літургічнага года больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.
Таксама першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная Адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц снежань: малітва за людзей бедных духоўна і матэрыяльна.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца
благаслаўленне аплатак і ўжо можна будзе іх набываць, а таксама ў сакрыстыі можна набываць каляндары на 2024 год і свечкі на
вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
- Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага
Нараджэння будзе 20 снежня ў сераду.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.