Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,
ВАЛАДАРА СУСВЕТУ
XXXІV НЯДЗЕЛЯ /А/
26.11.2023 г.
- Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятаем сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяры на ўтрыманне семінарыстаў Гродзенскай Семінарыі можна скласці ў скарбонку перад алтаром. На століку з прэсай таксама ляжаць спецыяльныя лістоўкі з QR-кодамі для ахвяраванняў на Семінарыю. Таксама сёння Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу. У нашай парафіі трывае 40-гадзіннае набажэнства. Таму выстаўленне Найсв. Сакрамэнту адбудзецца а 13.00 і будзе трываць да вячэрняй Св. Імшы а 18.00. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
З літургічнага календара:
27 лістапада (пн) – Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства.
8.30 – Ружанец
9.00 – Св. Імша з навукай
Распачацце Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
10.00 – 18.00 – Адарацыя
18.00 – Ружанец
Заканчэнне Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
18.30 – Св. Імша з навукай. Заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства
- 30 лістапада (чц) – Свята св. Андрэя, апостала. У гэты дзеньбудзем маліцца за ўсіх імяніннікаў, якія носяць імя Андрэй, а асабліва за пана арганіста.
- 3 снежня (ндз) – І-я Нядзеля Адвэнту.У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. У Беларусі новы пастырскі год будзе праходзіць пад дэвізам:“Апостальства свецкіх – знак надзеі Касцёла ў Беларусі”.
- Памятайма, што надыходзячы перыяд Адвэнту – гэта час радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару ў адрозненні ад Вялікага посту. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам, сваім духоўным жыццём, і каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.
Рараты (св. Імшы ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа а 7.00 (акрамя нядзелі).
Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.
На Рараты дарослыя прыносяць з сабой свечку, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны год.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2024 г. і аплаткі на вігілійны стол, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” (дзе між іншым напісана і пра нашу парафію ў інтэрв’ю з пробашчам) і часопіс „Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Учора наша парафія ўрачыста адзначыла сваё 25-годдзе. Дзякуем Пану Богу, што дачакаліся гэтай юбілейнай даты. Вялікі дзякуй усім тым, хто прысутнічаў на нашым свяце, бо гэта свята ўсіх нас!
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!
