4 – 6 лістапада ў Шчучыне прайшлі Піярскія дні моладзі. На сустрэчу, якая праходзіць ужо не першы год, сабралася каля 70 маладых людзей з піярскіх парафій з Ліды і Шчучына.
Дэвізам ПДМ 2023 года сталі словы “Маё месца”. На працягу трох дзён моладзь разважала аб сваім актыўным хрысціянскім удзеле ў месцах, у якіх на штодзень прыбывае і да якіх належыць: гэта сучасны Свет, супольнасць Касцёла і, так званая, Піярская сям’я.
Акрамя цікавых і канструктыўных канферэнцый, маладыя людзі атрымалі магчымасць асабіста сустрэцца з Хрыстом падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама падчас супольных Эўхарыстый.
У праграме быў час і на тое, каб юнакі і дзяўчаты лепш пазналі адзін аднаго з дапамогай розных інтэграцыйных гульняў, забаў і танцаў.
Спадзяемся, што Піярскія дні моладзі 2023 прынясуць багаты духоўны плён у жыцці кожнага ўдзельніка.