08.08.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXXІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/

19.11.2023 г.

  • Сёння Сусветны Дзень бедных, які ў Касцёле адзначаецца 7-ы год. Таксама, менавіта сёння 25-я гадавіна, як Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сваім дэкрэтам устанавіў у Лідзе ў м-не Індустрыяльны парафію імя Унебаўзяцця НПМ і касцёл св. Юзафа Каласанса. Дзякуем Богу за дар нашай парафіі.
  • 20 лістапада (пн) Успамін св. Рáфала Каліноўскага, святара, законніка.
  • 21 лістапада (ат)Успамін Ахвяравання НПМ.
  • 22 лістапада (ср)Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хораў і касцёльнай музыкі. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра арганіста нашай парафіі, пана Андрэя.
  • 24 лістапада (пт)Успамін святых Андрэя Зунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў  в’етнамскіх.
  • 25 лістапада (сб) – Першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Каласансаўскі дзень у нашай парафіі. У гэты дзень св. Імшы ў нашай парафіі будуць а 9.00, 12.00, 18.30. Падчас св. Імшы а 12.00 будзем урачыста адзначаць 25-годдзе заснавання нашай парафіі.

Праграма ўрачыстасці наступная:

А 11.00 – у касцёле распачнецца гістарычны даклад “Шлях піяраў у Ліду”. Яго прадставіць нашай увазе гісторык, якая займаецца гісторыяй Ордэна піяраў на беларускіх землях. Будзе вельмі цікава, таму запрашаем прыйсці і паслухаць. Працягласць даклада – 40 хвілін. Потым будзе 20 хвілін для святароў каб падрыхтавацца да св. Імшы.

А 12.00 – Распачнецца ўрачыстая Св. Імша падзякі Пану Богу за дар нашай парафіі ў 25-годдзе яе заснавання, якую ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі разам з іншымі біскупамі і святарамі.

Пасля св. Імшы будзе выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, Літанія да Найсв. Панны Марыі, Эўхарыстычная працэсія (запрашаем дзяўчынкі сыпаць кветкі падчас працэсіі), пасля працэсіі ўваходзячы ў касцёл распачнем адразу спяваць гімн Ciebie Boga wysławiamy. Пасля благаслаўлення Найсв. Сакрамэнтам адбудуцца прамовы і падзякі.

  • 26 лістапада (нд)Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету і другі дзень 40-гадзіннага набажэнства ў нашай парафіі. Будзем маліцца за выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяры на ўтрыманне семінарыстаў Гродзенскай Семінарыі можна будзе скласці ў скарбонку перад алтаром. У гэты дзень Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу. Таму, напрыканцы Св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
  • 27 лістапада (пн)Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства ў нашай парафіі. У гэты дзень св. Імшы будуць а 9.00 і 18.30.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны год.
  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на наступны год, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
  • Ёсць новы нумар часопіса Ave Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі і планам 40-гадзіннага набажэнства можна запазнацца на дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і плённай падрыхтоўкі і перажывання юбілея нашай парафіі!

Пакінуць адказ