ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2023/ – 19.11.2023
З літургічнага календара:
20 лістапада (панядзелак) – успамін св. Рафала Каліноўскага, святара.
21 лістапада (аўторак) – успамін Ахфяравання Найсв. Панны Марыі (OfiarowaniaNMP).
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
22 лістапада (серада) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хароў і касцёльнай музыкі.
24 лістапада (пятніца) – успамін святых Мучанікаў з В’етнама.
25 лістапада (субота) – Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
26 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (ChrystusaKróla). У нашай дыяцэзіі дзень малітв у інтэнцыі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Ахвяры, якія будуць складвацца ў наступную нядзелю, прызначаны на патрэбы Гродзенскай семінарыі.
Іншыя аб’явы:
- Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:
– панядзелак у 9.15;
Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.
- 25 лістапада (субота) наша лідская парафія Айцоў Піяраў
будзе адзначаць 25-годзе існавання. З гэтай нагоды а 12.00 гадзіне адбудуцца Ўрачыстасці ў касцёле св. Юзафа Каласанса ў Лідзе-Індустрыальны.
Хто хацеў бы паехаць на гэту Ўрачыстасць просім запісацца ў сакрыстыі.
- У сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, а таксама
календар на 2024 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
