ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2023/ – 12.11.2023
З літургічнага календара:
14 лістапада (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
16 лістапада (чацвер) – урачыстасць НПМ Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, Апякункі Гродзенскай Дыяцэзіі.
17 лістапада (пятніца) – успамін св. Альжбеты Венгерскай (św. ElżbietyWęgierskiej), законніцы.
19 лістапада (нядзеля) – успамінаем Сусветні Дзень Бедных (ад 2016 г.). Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:
– серада і пятніца ў 9.15;
– аўторак, чацвер і субота ў 18.15;
– у нядзелю ў 15.15.
Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.
- У сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, а таксама
календар на 2024 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
