08.08.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXXІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/

05.11.2023 г.

  • Сёння 5 лістапада першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: будзе малітва Аб вечным жыцці для памерлых ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашага касцёла.

З літургічнага календара:

  • 7 лістапада (ат) – Распачнем 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
  • 9 лістапада (чц)свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
  • 10 лістапада (пт)успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада (сб)успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.
  • 12 лістапада – наступная нядзеляСусветны Дзень бедных (адзначаецца ўжо 7-ы год).

Выпамінкі на гэтым тыдні:

Сёння выпамінкавы ружанец у 17.15 і а 18.00 св. Імша.

6-8 лістапада – выпамінкавы ружанец у 17.45 і а 18.30 св. Імша.

  • У школьнікаў завяршаюцца канікулы, таму заняткі па рэлігіі для школьнікаў распачнуцца ўжо 8 лістапада (ср).
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на наступны 2024 г.  
  • У касцёльным кіёску можна набываць лампадкі, дэвацыяналіі і календары на наступны год.
  • Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ў мінулы панядзелак дапамагалі прыбіраць апаўшае лісце з бярозаў на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог адудзячыць Вам за прысвечаны час і працу! Запрашаем таксама прыйсці заўтра на 9.30 і дапамагчы прыбраць апаўшае лісце.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй усім Вам за прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам плённага новага тыдня!

Пакінуць адказ