Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXXІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/
05.11.2023 г.
- Сёння 5 лістапада – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: будзе малітва Аб вечным жыцці для памерлых ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашага касцёла.
З літургічнага календара:
- 7 лістапада (ат) – Распачнем 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
- 9 лістапада (чц) – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
- 10 лістапада (пт) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада (сб) – успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.
- 12 лістапада – наступная нядзеля – Сусветны Дзень бедных (адзначаецца ўжо 7-ы год).
Выпамінкі на гэтым тыдні:
Сёння выпамінкавы ружанец у 17.15 і а 18.00 св. Імша.
6-8 лістапада – выпамінкавы ружанец у 17.45 і а 18.30 св. Імша.
- У школьнікаў завяршаюцца канікулы, таму заняткі па рэлігіі для школьнікаў распачнуцца ўжо 8 лістапада (ср).
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на наступны 2024 г.
- У касцёльным кіёску можна набываць лампадкі, дэвацыяналіі і календары на наступны год.
- Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ў мінулы панядзелак дапамагалі прыбіраць апаўшае лісце з бярозаў на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог адудзячыць Вам за прысвечаны час і працу! Запрашаем таксама прыйсці заўтра на 9.30 і дапамагчы прыбраць апаўшае лісце.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім Вам за прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам плённага новага тыдня!
