ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2023/ – 29.10.2023
З літургічнага календара:
31 кастрычніка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
01 лістапада (серада) – Урачыстасць Усіх Святых. У 9.15 – Выпамінкі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.
02 лістапада (чацвер) – успамін усіх памерлых. У 9.15 – Выпамінкі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.
– першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
03 лістапада (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
04 лістапада (субота) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
– першая субота месяца.Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
05 лістапада (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная Адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва за памерлых з нашых сем’яў.
Іншыя аб’явы:
- Ад 01 па 08 лістапада за адведзіны могілак можна атрымаць
цалкавіты адпуст, які ахвяроўваем за памерлых. Акрамя наведання могілак, умовамі для атрымання адпусту з’яўляюцца малітва ў інтэнцыях Святога Айца і прыняцце св. Камуніі.
* Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:
– серада і чацвер у 9.15;
– пятніца і субота ў 18.15;
– у нядзелю ў 15.15
Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.
- У сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва
лампадкі і календар на 2024 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
