15.02.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2023/ – 22.10.2023

З літургічнага календара:

24 кастрычніка (аўторак) –   а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых. 

25 кастрычніка (серада) – у нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!

28 кастрычніка (субота) – свята св. Сымона і Юды Тадэвуша (św. Szymona i Judy Tadeusza), апосталаў.

29 кастрычніка (нядзеля) – урачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла.

Іншыя аб’явы: 

Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,

можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2024 год. 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ