Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /A/
22.10.2023г.
- Сёння Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні з сённяшняй тацы, будуць прызначаны на патрэбы місій.
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. Заахвочваем і запрашаем штодзённа да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.
З літургічнага календара:
- 25 верасня (ср) – Каласансаўскі дзень.У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас св. Імшаў а 9.00 і ў 18.30 будзем маліцца і выпрошваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Сардэчна запрашаем!
- 18 кастрычніка, падчас Генеральнай аўдыенцыі у Рыме, Святы Айцец Францішак разважаючы пра шматлікія ваенныя канфлікты ў свеце сказаў: «У свеце адкрыта шмат франтоў вайны. Няхай змоўкне зброя, няхай будзе пачуты крык бедных і дзяцей аб міры. Вайна не вырашыць ніводнай праблемы. Яна сее толькі смерць і разбурэнне. Яна павялічвае нянавісць. Яна памнажае помсту». Пры гэтым Пантыфік дадаў, што вайна перакрэслівае будучыню. «Заахвочваю вернікаў стаць на адзін бок у гэтым канфлікце — бок міру, — не толькі словамі, але малітвай. Папа запрапанаваў правесці ў пятніцу 27 кастрычніка дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрашае далучыцца людзей «розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да справы міру ў свеце». Далучаючыся да просьбы Святога Айца, каталіцкія Біскупы Беларусі заклікаюць вернікаў нашай краіны, кожнага хрысціяніна, а таксама кожнага чалавека добрай волі, якому неабыякавы мір на свеце, 27 кастрычніка зрабіць днём посту, малітвы і пакаяння ў намеры міру. Таму, 27 кастрычніка (пт) і ў нашай парафіі аб’яўляецца днём посту, малітвы і пакаяння. У інтэнцыі міру будзем маліцца праз заступніцтва Каралевы Супакою падчас ружанцовага набажэнства а 18.00 гадз. Сардэчна запрашаем на гэтую малітву ў інтэнцыі міру.
- 28 кастрычніка (сб) – свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. У гэты дзень свае імяніны святкуе арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Памятайма пра імянінніка ў нашых малітвах і даручайма яго Пану Богу.
- 29 кастрычніка (нд) – Урачыстаць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія ў гэты дзень будзе дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні, урачыстае пасвячэнне якой адбылося 25 жніўня 2017 г. Памятайма ў нашых малітвах пра ахвярадаўцаў, дарчынцаў і святароў, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.
- Св. Імша і выпамінкавы ружанец на могілках у Верх-Лідзе адбудзецца 29 кастрычніка (нд) а 14.00.
- Да 31 кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
- Усе мы павінны клапаціцца пра тое, каб перад надыходзячай урачыстасцю Усіх святых і успамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбалую магілу побач. Годным успамінам аб памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі (найлепш жывыя хрызантэмы), але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2024 г.
- Нагадваем, што каля фігуры Маці Божай стаіць скарбонка, у якую заахвочваем складаць свае ахвяраванні на арганізацыю і правядзенне юбілея нашай парафіі, які будзем святкаваць 25 лістапада. Заахвочваем, каб кожны парафіянін (па-магчымасці) унёс свой уклад у падрыхтоўку да юбілея нашай парафіі і такім чынам пачуваўся адказным за сваю парафію.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”, а таксама апошні новы нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
