
Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXVIII Звычайную Нядзелю /А/
15.10.2023 г.
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:
Штодзённа а 18.00.
Для дзяцей: ат, ср, чц– а 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену
ў школе, і а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.
У нядзелю: а 17.30. Запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле і заахвочваем маліцца таксама дома ў сваіх сем’ях.
З літургічнага календара:
- 16 кастрычніка (пн) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Касáні.
- 17 кастрычніка (ат) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа
і мучаніка.
- 18 кастрычніка (ср) – Свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
- 22 кастрычніка (наступная нядзеля) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збірацца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій. Таксама, у наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем гасціць а. Валерыя Шэйгерэвіча з ордэна фанцішканаў, які служыць пробашчам у Пяршáях (каля Івянца). Ён прамовіць да нас Слова Божае падчас усіх св. Імшаў, а мы аддзячым яму нашымі ахвяраваннямі, якія так неабходныя на рамонт даху ў касцёле св. Юрыя дзе служыць а. Валерый. Ахвяраванні можна будзе скласці выходзячы з касцёла.
- Даканца кастрычніка перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
- Св. Імша і выпамінкавы ружанец на могілках у Верх-Лідзе адбудзецца 29 кастрычніка (у нядзелю) а 14.00.
- Нагадваем, што каля фігуры Маці Божай стаіць скарбонка, у якую заахвочваем складаць свае ахвяраванні на правядзенне юбілея нашай парафіі, які будзем святкаваць 25 лістапада. Заахвочваем, каб кожны парафіянін унёс свой уклад у падрыхтоўку да юбілея нашай парафіі і такім чынам пачуваўся адказным за сваю парафію.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2024 г.
- Ёсць апошні нумар газеты“Слова Жыцця” і часопіса „Ave Maria”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў кветкі для нашага касцёла. Калі, хтосьці яшчэ мае хрызантэмы, заахвочаем прыносіць, найлепей у пятніцу перад вячэрняй св. Імшой.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Дзякуем усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!