Піяр — гэта…
• святар альбо законны брат (манах);
• чалавек, які прагне жыць евангельскімі парадамі;
• чалавек, які любіць дзяцей і моладзь так, што ім гатовы прысвяціць усё сваё жыццё.
Дэвіз Ордэна Пабожных Школаў (Піяраў) гучыць так:
Pietas et Litterae (Пабожнасць і Навучанне)
Поўная назва ордэна:
Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў
Скарочаная назва:
Ордэн Пабожных Школаў
Папулярная назва:
Піяры (ад слова pius, -ae — пабожны; паходзіць ад лацінскай назвы Scholae Piae, што азначае – пабожныя школы)
Апякунка:
Маці Божая Пабожных Школаў
Апякунка місіі:
Маці Божая Добрых Навук
Заснавальнік:
Св. Юзаф Каласанс
Місія Ордэна Пабожных Школаў (артыкул у Ордэне Піяраў)
Піяры складаюць чатыры законныя шлюбы: чыстасці, убоства, паслухмянасці, а таксама асабліва клапаціцца пра выхаванне дзяцей і моладзі. Гэты апошні шлюб — асаблівы і спецыфічна піярскі — выразна акрэслівае харызму ордэна. Такім чынам, піяры вядуць разнастайную апостальскую дзейнасць, якая, аднак, мае галоўную мэту — служэнне маладому пакаленню. Гэта не выключае іншых формаў дзейнасці, напрыклад, душпастырства бацькоў, пажылых асобаў, але гэтыя формы дзейнасці таксама накіраваны на дзяцей і моладзь.
Прымаючы пад увагу такую колькасць справаў, ініцыятыў і ідэй, можна сказаць, што дзейнасць піяраў незвычайна разнастайная.
У жыцці (артыкул у Ордэне Піяраў)
піярам належаць пачатковыя школы і агульнаадукацыйныя ліцэі з аўтарскімі праграмамі (напр. у Польшчы: Варшава, Ловіч, Кракаў, Катавіцэ, Эльблёнг) — з выключнымі вынікамі навучання;
• піяры з’яўляюцца настаўнікамі, выхавацелямі, катэхетамі і душпастырамі;
• піяры вядуць навуковую і публіцыстычную дзейнасць (артыкулы, кнігі, пераклады);
• піяры акрамя школаў, вядуць і парафіяльнае душпастырства (напр. у Польшчы: Бальшэва, Ловіч, Варшава, Еленя Гура, Кракаў, Жэшув, Хэбдув, Сераславіцэ, Лапшэ Ніжнэ; у Беларусі: Шчучын, Ліда, Чавусы);
• піяры з’яўляюцца кусташамі выключнага ў сусветным маштабе санктуарыя ў Варшаве, прысвечанага выхаванню і фармаванню, — санктуарыя Маці Божай Выхавальніцы моладзі;
• піяры апякуюцца групамі, супольнасцямі і моладзевымі рухамі ў школах і парафіях;
• піяры арганізуюць апеку над найбольш беднымі праз святліцы SOS для дзяцей з небяспечнага асяроддзя (Кракаў, Еленя Гура);
• піяры падтрымліваюць місійную дзейнасць Касцёла праз працу на місійных пляцоўках у Камеруне (Баменджу, Ёндэ);
• піяры прапагандуюць культуру, спорт і вопыт веры праз масавыя мерапрыемствы, такія як, напрыклад, Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі (Варшава);
• піяры кіруюць фондамі і таварыствамі, якія дзейнічаюць на карысць дзяцей і моладзі (таварыства “Парафіяда”, фонд “Кола сяброў дзіцяці імя св. Юзафа Каласанса”);
• піяры развіваюць альтэрнатыўныя формы парафіяльнай дзейнасці: спартыўныя клубы, музычныя курсы для аматараў, моладзевыя кавярні (Бальшэва, Варшава, Кракаў, Еленя Гура);
• піяры займаюцца выдавецкай дзейнасцю (Выдавецтва Ордэна Піяраў, рэдакцыя “eSPe”);
• піяры выпускаюць каталіцкі квартальнік “eSPe”, серыю кніг для моладзі “Бібліятэчка для моладзі квартальніка “eSPe”, штомесячнік “Знак супакою” і іншыя кнігі разнастайнай тэматыкі;
• піяры служаць Божаму Слову (рэкалекцыі, дні духоўных сустрэч, святыя місіі);
• піяры маюць друкарню — Паліграфія Ордэна Піяраў (Кракаў);
• піяры прапагандуюць паломніцкую дзейнасць, маюць уласную аўтобусную базу (Меджугор’е, Італія, Іспанія).
Піярская духоўнасць (артыкул у Ордэне Піяраў)
Піярская духоўнасць характарызуецца двума элементамі: факт прысвячэння сябе Богу ў святарскай і законнай кансэкрацыі, а таксама адданасць сябе іншаму чалавеку — асабліва дзецям і моладзі — у каласанскай місіі. Таму піяр аб’ядноўвае ў сабе гэтыя два вымярэнні — духоўнае жыццё, кантэмпляцыйнае і апостальскае служэнне, якое выяўляецца ў распачынанні спецыфічнай піярскай місіі. Ордэн Пабожных Школаў — гэта дзейсная, апостальская супольнасць, якая дзейнічае сярод грамадства, у якім жыве, але адначасова гэта і супольнасць, якая дзеліцца сваім духам, багаццем рэлігійнага жыцця сваіх членаў, якая ўзносіць да Пана пакорную малітву для асвячэння сябе самой, а таксама тых, сярод якіх і для якіх існуе.
Таксама і мы, пакліканыя праз Хрыста на вяршыню дасканалай любові, пакідаем усё дзеля Хрыста і ў супольнасці кансэкраванага жыцця ідзём за Ім, які адзіны з’яўляецца неабходным. Мы жывём, верныя — у чысціні, вясёлыя — ва ўбостве і ахвотныя