27.02.2024

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXVІІ Звычайную Нядзелю /А/

08.10.2023 г.

  • Сёння ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы а 19.00 адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей, якія у гэтым годзе с 3 кл. распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камуніі і навучаюцца ў с. Рэгіны. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!
  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.

Для дзяцей: атсрчц – у 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама дома ў сваіх сем’ях.

  • На працягу ўсяго месяца кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада. Св. Імша і ружанцовая малітва за памерлых на могілках у в. Верх-Лідзе адбудзецца 29 кастрычніка (нд) а 14.00.

З літургічнага календара:

  • 11 кастрычніка (ср) – Ва ўспамін св. Аляксандра Сáўлі, біскупа, свае імяніны адзначае пробашч нашай парафіі а. Аляксандр. Запрашаем на св. Імшу ў 18.30, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі імянінніка. Запрашаем!
  • 13 кастрычніка (пт) – Пробашч а. Аляксандр будзе дзякаваць Богу за 17 год святарскага пасвячэння і ў гэтай інтэнцыі-падзякі ён будзе цэлебраваць св. Імшу а 9.00. Запрашаем!
  • 14 кастрычніка (сб) – Дзень маці — міжнародны дзень. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу. Таму ў гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за нашых матуль: як жывых, так і тых, хто ўжо адышоў у вечнасць. 
  • 15 кастрычніка ў наступную нядзелю, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.
  • У сакрыстыі ўжо ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2024 г.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса Ave Maria” Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае на ўрачыстасць у Барýны (Ашмянскі дэканат) каб падзякаваць Богу за 330 гадоў ад прызнання цудадзейным абраз Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных. Урачыстая св. Імша адбудзецца 14 кастрычніка (сб) а 12.00. Даезд у Барýны ўласным транспартам.
  • Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ахвяравалі кветкі для ўпрыгожвання нашага касцёла. Калі хто яшчэ мае кветкі, то заахвочваем прыносіць іх у касцёл, найлепш у пятніцу перад вячэрняй св. Імшой.
  • З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву, і за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам благаслаўлёнага новага тыдня.

Пакінуць адказ